Андрэй Хадановіч Басё Сяргей Патаранскі Андрэй Антонаў Уладзімер Арлоў Адам Глёбус Максім Клімковіч Максім Танк Уладзімер Сіўчыкаў Уладзімер Сьцяпан Міраслаў Шайбак Віктар Шніп [Беларускі авангард] хоку вершы гасьцёўня пра праект
  
  [Беларускі авангард]
  
  
 
  хоку  
 
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
 
[łacinkaj]






 

Сяргей Патаранскі


* * *
Верш на паштоўцы
Запiсваю алоўкам,
А потым - тушшу.


* * *
бэз адцьвiў
але прыйшлi цюльпаны
значыць надзея жыве


* * *
Я толькi брудны пыл дарог,
Не я пiшу, а пiша Бог.


* * *
Iмбрык на кухнi
радасна носам чмохае.
Радасьць гасьцей у доме.


* * *
Хаўтуры. Самоты новай
зьяўленьне. Пахаваў друга,
быццам сябе пахаваў.


* * *
Дождж. На мокрай сьцяжыне,
у цiшы прашуршэў парасон жаночы.
Можа быць госьць да мяне.


  
  
  [хоку] [вершы] [гасьцёўня] [пра праект] [галоўная] [наверх]  
  
  

  
Hosted by uCoz